РАБРО
Частка цела, звязаная з увасабленнем моцы, плоднасці. У беларускай традыцыйнай культуры знайшоў адлюстраванне біблейскі сюжэт аб стварэнні Евы з Р. Адама, дзе гэта частка цела сімвалізуе жыццестваральную моц. Р. як увасабленне фізічнай магутнасці выступае ў сюжэце пра чортава Р. у асілкаў – крыніцы іх дужасці. Чортавы рэбры ў асілкаў былі “бы абручы кругом” , па адной з версій – не ва ўсіх. Яно з’яўляецца, калі чорт прыносіць нехрышчонае дзіця сваёй жонцы, каб яна “здаіла” малако, якое не п’е таксама ў гэты час народжанае чарцяня. Калі чорт нясе немаўлятка, ён перавязвае дзіця паміж грудзьмі і жыватом сваім поясам, які ў час хрышчэння цвярдзее і ўтварае новую пару рэбраў. Тут відавочна прысутнічае сувязь асілкаў і нячысцікаў, прычым Р. можа разглядацца як парадыйная травестызацыя боскага антрапагенічнага акта. Існавала таксама павер’е, што чалавек з няпарнай колькасцю Р. ніколі не ажэніцца.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
|