ВОСПА, ВОСПІЦА, ВОСПІК, ЛІХАЯ, РАБАЯ, РАБУХА, ШЧАРБАЧКА…
Дэман хваробы ў выглядзе жанчыны. Уяўлялася злоснай і агіднай старою з адным моцным зубам, які тырчыць вонкі. Яна пырскае слінаю ў намечаную ёю ахвяру, з-за чаго на твары ў той застаюцца сляды гэтай хваробы (пра перахварэлага ў насмешку кажуць, што на яго твары чэрці гарох малацілі ці ячменныя крупы дралі). Малявалася В. таксама ў абліччы падарожніцы, якая разносіць па свеце хваробу, аберагаючы, аднак, тыя хаты, дзе ёй далі прытулак. У аналагічных антрапаморфных вобразах паўстаюць такія хваробы, як ліхаманка, халера, пошасць, паморак ды інш.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/542
ВОСПА
Воспа — гэта Дух у выглядзе злоснай, агіднай старой з бліскучымі вачыма і з адным моцным зубам, які тырчыць вонкі. Цётка-Воспіца пырскае сваёю атрутнай слінаю ў намечаную ёю ахвяру, і тая хварэе на воспу. Пра чалавека, твар якога захаваў сляды гэтай хваробы, кажуць у насмешку, што на яго твары Духі гарох малацілі ці ячменныя крупы дралі. У розных мясцовасцях Беларусі Воспу завуць— Рабая, Рабуха, Шчарбачка.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/41.htm
|