ПРЫВАДАХРЫШЧА
20/7 студзеня. Прывадахрышча (Лянівы дзень). Заканчэнне святкавання Каляд. Прыцёк (Прысеча, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель) — царкоўны сабор Іаана Прадцечы. Гавораць: “Іван Прыцік узяў куццю да й уцік”; “Вось сёння Хрышчэнне, заўтра Іван Прычэча і Каляда ўчэча” (уцячэ) (Талстая,1986). “Святы Іван храсты змываў ... кашу варыў”,— спяваецца ў валачобных песнях. Лічыцца, што можна ўжо прасці (“Тык - прытык кудзелю прывалык”) і выконваць іншыя работы, якія забараняліся на Каляды. У многіх мясцінах Беларусі не працуюць, святкуюць.
З таго дня царква раней дазваляла вянчанне, таму да Маслёнкі спраўлялася найбольшая колькасць вяселляў. Пара тая называецца Малой вясельніцай. А. Лозка