ПРЫЯ.
Заходне-славянская багіня кахання па "MaterVerborum" (або багіня вясны ў чацвёрцы Прыя - вясна, Спажына - лета, Аўсень - восень, Сіва - зіма), яе дзень, як і ў Макошы - Пятніца У вясновую пару выдатная багіня ўступала ў шлюбны звяз з грамавіком, слала на зямлю прасвяднае насенне дажджоў і ажыўляла прыроду. Магчыма, што ва ўсходніх славян называлася Ладай. Але нам з дзяцінства знакомы такія сказы: “Гэта Божая маці прыяе нам”, “Патрэбна дзядоў памінаць, каб прыялі маладым з таго свету”. Прыяць – гэта значыць рабіць дабро.
Словы, звязаныя з Прыяй: прыяцель, прыяцелька, прыяцельства, прыяцельскі, прыяць, спрыяць, спрыяльны, спрыянне, спрыяльнасць.
|